ГЕШТАЛЬТ- ФЭСТ 2023 | 04.11.23 | Lodz

Сэрдечна запрашаем на ГЕШТАЛЬТ- ФЭСТ

«Гештальт-жыццё ў польскай рэляцыйнай прасторы: выклiкi і рэсурсы»

арганізатар: Lodzka Szkola Gestalt – першы гештальт-інстытут у Польшчы, адной са стратэгічных задач якога з’яўляецца спрыянне працэсу інтэграцыі замежных гештальт-практыкаў, якія зараз жывуць у Польшчы, у польскае прафесійнае асяроддзе.

каардынатарка і фасілітатарка мерапрыемства – Лена Грыгор’ева (+48 789 628 098)

Час: 04.11.2023

Дзень і часы майстэр-класу: Субота: 11:00 – 17:00 (абедні перапынак з 13:30 да 15:00)

Адрас: St.Piotrkowska 125, 90-430, Лодзь

Кошт:

  • 35 еўра (160 зл) – да 31 кастрычнiка
  • 45 еўра (180 зл) – да 3 лiстапада
  • 50 еўра (200 зл) – у дзень мерапрыемства

Шаноўныя калегі, практыкуючыя гештальт ў Польшчы, мы рады запрасіць вас на прафесійную нэтворкiнгаваю сустрэчу, якая адбудзецца ў Лодзі 4 лiстапада

Калі вы жывяце ў Польшчы (ці застаяцеся часова) і падзяляеце гештальт-каштоўнасці з намерам практыкаваць іх прафесійна, гэтая падзея ДЛЯ ВАС.

Каб зарэгістравацца, трэба напiсаць на адрас [email protected]

Чым для вас каштоўны ўдзел у фестывалі?

  • Нетворкінг – гэта фан, радасць кантакту; вам спадабаецца сустрэцца з многімі іншымі калегамі!
  • Міжкультурная камунікацыя ў гештальт-прасторы — гэта нешта асаблівае, безумоўна ўзбагачаючае асабіста і прафесійна!
  • Абмен інфармацыяй аб рэсурсах, даступных у Польшчы для асабістай і прафесійнай падтрымкі, накорміць вас смачнай гештальт-ежай!
  • Фестываль – гэта інтэнсіўны спосаб пазнання гештальт-супольнасці «тут-і- цяпер» у Польшчы

ПРАГРАМА:

11:00 – 11:15 – прывітальнае адкрыццё / члены каманды Лодзінскай гештальт-школы

11.15-13.30 – лекцыя псіхааналітыка Вольгі Зарэ «Трэцяя індывідуацыя і псіхааналітычны працэс у наш час» з дыскусіяй.

13.30-15.00 – абед

15.00-15.30 – прэзентацыя плана мерапрыемстваў з датамі Лодзінскай гештальт-школы на 2023/24 год / Лена Грыгор’ева і Рома Раманаў

15.30-16.30 – Шэрiнг па мерапрыемствам, патрэбам і інш

16.30-17.00 – заканчэнне, развітанне

Калі з вамі на фестываль едуць дзеці, мы арганізавалі магчымасць іх знаходжання ў асобным пакоі з адказным дарослым валанцёрам. Рэгістрацыя для дзіцяці не патрабуецца, проста паведаміце нам у каментарыях імя і ўзрост.

ЧАКАЕМ ВАС У НАШАЙ ГЕШТАЛЬТ-ПРАСТОРЫ!

Формы аплаты:

– AliorBank, Swift ALBPPLPW, IBAN PL 63 2490 0005 0000 4500 7551 4132    

   (KM Studio Marcin Slifirski)

– PayPal: https://paypal.me/lodzkaszkolagestalt?country.x=PL&locale.x=pl_PL